Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.
Напярэдадні Дня беларускай навукі па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Мінску была арганізавана маштабная выстаўка "Беларусь інтэлектуальная". Там былі прадэманстраваны найноўшыя распрацоўкі і дасягненні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, арганізацый іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых.
"Пасля першых дзён мы пачулі меркаванне, што трэба прадаўжаць. І гэта было вельмі правільным рашэннем. Мы ж бачылі, колькі наведвальнікаў было на выстаўцы штодзень. Прыходзілі як са школ і ўніверсітэтаў, так і проста сем`ямі. Людзям было цікава, яны ўнікалі, пыталі. Атрымаўся дыялог, рух насустрач. Паводле сціплых ацэнак, выстаўку наведалі ад 80 тыс. да 100 тыс. чалавек. Гэта нямала", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.
Экспазіцыя была арганізавана па розных кластарах. У іх ліку - штучны інтэлект, IT, робататэхніка; інавацыйнае прыборабудаванне; электратранспарт і яго базавыя кампаненты; абараназдольнасць і ваенная навука; экалогія, прыродакарыстанне; біятэхналогіі; фармацыя, ахова здароўя, медыцына; аграпрамысловы комплекс, прадукты харчавання; прастора маладзёжных ініцыятыў.
30 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
30 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-408/1/68210
Текущая дата: 27.11.2024