Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прэзентавалі першы сабраны ў Беларусі электрамабіль Geely EX5



Прэм’ера электрамабіля Geely EX5 адбылася падчас адкрыцця ў Мінску новага аўтацэнтра Geely і BELGEE.

Днямі мадэль прайшла сертыфікацыю, яе зборка ажыццяўляецца на заводзе СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

У прэзентацыі прынялі ўдзел лётчык-касманаўт Алег Навіцкі і першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская. 

Дырэктар «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі назваў сённяшнюю падзею новым этапам у развіцці беларускага аўтамабілебудавання.

У дылерскіх цэнтрах запусцілі продаж Geely EX-5. Цана — Br73 900, гарантыя — 6 гадоў. Навінку можна ўзяць на тэст-драйв па дарогах Мінска і прыгарада.

Geely EX5 — электрычны красовер. Раней іх у Беларусі не рабілі. У краіну завозіліся гатовыя машыны з Кітая.

У аўто ўбудаваны рухавік BEV 60 kWh 2WD магутнасцю 218 конскіх сіл, які дае дынамічны і ўпэўнены рух нават з поўнай загрузкай. Разгон ад 0 да 100 км/г дасягаецца ўсяго за 6,9 секунд. «Сэрца» Geely EX5 — літыйжалезафасфатная цягавая батарэя ёмістасцю 60,2 квт•ч. Яе галоўнай асаблівасцю з’яўляецца тое, што яна забяспечвае аўто запасам ходу да 430 км пры поўным зарадзе (па цыкле WLTP).

Батарэя паспяхова прайшла выпрабаванні. Яе тэставалі на ўстойлівасць да пажару, холаду, вільгаці і рознага роду пашкоджанняў.

Як адзначыў дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі, пакуль што праводзіцца буйнавузлавая зборка. Аўтамабіль павінен на працягу гэтага года стаць на канвеер.

«Будзем глядзець на попыт. Пры актыўных продажах вытворчасць будзе павялічвацца. Мы хочам дайсці да таго, каб як мінімум больш за тысячу электрамабіляў выраблялася», — сказаў Генадзь Свідзерскі.

Электрамабілі плануецца рэалізоўваць і ў Беларусі, і ў Расіі.

Электракрасовер Geely EX5 прапануецца ў двух версіях — Pro і Max. Знатакі збалансаваных тэхналогій абяруць Geely EX5 Pro з запасам ходу 430 км пры поўным зарадзе і выдаткам энергіі 15,8 квт•ч/100 км у змяшаным цыкле.

Geely EX5 Max падыдзе тым, хто імкнецца пратэставаць інавацыйныя рашэнні аўто: версія вытрымліваем нагрузку ў 1 840 кг. А яшчэ яна валодае вялікай колькасцю сістэм бяспекі (FCW, LKA, ELKA і інш.) і панарамным дахам з люкам для добрай обзорности.

Звязда, 24 траўня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-408/1/78111
Текущая дата: 25.05.2025