Белорусский портал в Казахстане

Больш як трэць школьнікаў прымуць удзел у аздараўленчай кампаніі 2018 года



Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

У Беларусі аздараўленню дзяцей у летні перыяд удзяляецца значная ўвага.

"Штогод аздараўленчая кампанія ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі ахоплівае больш за трэць усіх дзяцей школьнага ўзросту. Пры гэтым ставяцца задачы павышэння якасці і даступнасці паслуг аздараўлення дзяцей, стварэння для гэтага бяспечных умоў. У 2017 годзе летняе аздараўленне толькі ў лагерах прайшлі амаль 562 тыс. дзяцей, з іх у стацыянарных лагерах адпачывалі больш за 85 тыс. дзяцей, у лагерах з дзённым знаходжаннем - 211 тыс. дзяцей. У 2018 годзе колькасныя паказчыкі аздараўлення плануецца захаваць на ўзроўні мінулага года", - праінфармавала Алена Сімакова.

Для прыёму дзяцей на летні адпачынак і аздараўленне ўжо гатовы больш як 5,9 тыс. аздараўленчых лагераў Беларусі, з іх звыш 1,5 тыс. з кругласутачным знаходжаннем, 4,2 тыс. лагераў з дзённым.

28 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/1/43577
Текущая дата: 25.04.2024