Белорусский портал в Казахстане

Стала вядома, колькі ў Беларусі дзяржава выдаткоўвае на аднаго школьніка



У сельскай мясцовасці на аднаго школьніка выдаткоўваюць у два разы больш грошай, чым у горадзе.

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў нарматывы выдаткаў на навучанне і выхаванне вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад устанавіў палажэнне аб парадку планавання выдаткаў мясцовых бюджэтаў на функцыянаванне дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падпарадкаваных мясцовым уладам.

Так, згодна з рашэннем Саўміна, нарматыў выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца ў гарадах складае 1.667,92 рубля ў год, у сельскіх населеных пунктах - 3.808,76 рубля.

Таксама ўрад прапанаваў мясцовым саветам дэпутатаў накіраваць рэшткі сродкаў мясцовых бюджэтаў у выглядзе асігнаванняў, якія ўтварыліся на пачатак года, па бюджэтных каштарысах ў школы на набыццё абсталявання і іншых сродкаў, а таксама на капітальны і бягучы рамонт.

Усе ўстановы сярэдняй адукацыі Беларусі з 1 студзеня фінансуюцца па новай схеме: зыходзячы з нарматыву па разліку на аднаго вучня.

Як мяркуюць у Мінадукацыі, новы механізм фінансавання дапаможа забяспечыць празрыстасць і справядлівасць фінансавання, а пры пэўнай эканоміі сродкаў кіраўнікі змогуць накіроўваць іх на стымуляванне працы педагогаў ці іншыя патрэбы.

Усяго ў рэспубліцы налічваецца больш за тры тысячы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у іх навучаецца звыш мільёна чалавек. Працуюць у сферы каля 119 тысяч педагогаў, у тым ліку 99 тысяч настаўнікаў.

Мінск, 10 студзеня 2019
Sputnik


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/1/46474
Текущая дата: 19.04.2024