Белорусский портал в Казахстане

Палкоўнік Ігар Паўлюшчанка прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Палкоўнік Ігар Паўлюшчанка назначаны начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, 

Генерал-маёр Вячаслаў Язерскі вызвалены ад адпаведнай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Звязда, 24 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/1/53101
Текущая дата: 29.03.2024