Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 265 ад 15 жніўня 2023 года, якой унесены змены ў ведамасную пастанову № 71 ад 3 чэрвеня 2019 года «Аб аплаце працы работнікаў адукацыі», паведамляе прэс-служба Міністэрства.
Пастановай № 265 з 1 верасня 2023 года павялічаны памер надбаўкі за працу ў галіне настаўнікам на 15% ад акладу.
Акрамя таго, устаноўлена надбаўка куратарам навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі ўсіх курсаў (за выключэннем выпускнога курса), памер якой складзе 100% базавай стаўкі. Надбаўка куратарам навучальных груп выпускнога курса будзе на ўзроўні 50% базавай стаўкі.
Звязда, 22 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/1/70702
Текущая дата: 22.11.2024