Аб гэтым паведаміў 21 студзеня на сустрэчы з удзельнікамі злёту маладых вучоных і выкладчыкаў "Будучыня пачынаецца сёння!" міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
"Я вельмі хацеў бы, каб моладзь падключылася да абмеркавання праблем адукацыі, падказала нам, як і чаму яна хацела б вучыць сваіх будучых дзяцей, якіх памылак варта пазбегнуць і галоўнае - як гэта зрабіць", - сказаў міністр.
На тэмы, што такое адукацыя і як яна ўяўляецца студэнтам, чаму і каго трэба вучыць у школе, прафтэхустанове або ВНУ, можна будзе падыскутаваць у спецыяльных групах, якія ў хуткім часе пачнуць працаваць ва ўсіх асноўных сацыяльных сетках інтэрнэту. Аб часе пачатку работы такіх груп можна будзе даведацца са стужкі навін партала Міністэрства адукацыі edu.gov.by.
Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што для тых, кім кіруе не прага імгненнага эфекту, а перспектыўнае бачанне ўласнай кар`еры, навука заўсёды была і будзе прывабнай. "Радасць навуковага адкрыцця дарагога каштуе. І нават дзеля яе варта ісці ў навуку, - сказаў ён. - Гранты і стыпендыі маладым вучоным, стварэнне навуковых лабараторый, адкрыццё жылога комплексу "Магістр" - безумоўна, жыццё патрабуе ад нас вырашэння яшчэ больш амбіцыйных задач, і без удзелу маладога пакалення нам іх ажыцяіць будзе цяжка".
У Беларусі навукова-даследчая работа студэнтаў мае комплексны характар: штогод праводзіцца Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў; арганізуюцца студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, студэнцкія канструктарскія бюро, творчыя майстэрні і іншыя аб`яднанні студэнтаў; арганізуецца выстаўка навукова-тэхнічнай прадукцыі студэнтаў; праводзіцца конкурс грантаў Міністэрства адукацыі Беларусі. Значна вырасла колькасць студэнтаў, якія займаюцца ўсімі формамі НДРС (з 49 тыс. у 2005 годзе да больш як 65 тыс. у 2014 годзе). У 2014 годзе Савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў прыняў рашэнне аб заахвочванні 2 тыс. 316 навучэнцаў, студэнтаў, педагагічных работнікаў і 7 навуковых, інтэлектуальных і творчых аб`яднанняў навучэнцаў.
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/10/29138
Текущая дата: 23.12.2024