Белорусский портал в Казахстане

Стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны 95 аспірантам



Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у ліку аспірантаў прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, навук пра Зямлю. 

"Гэта маладыя перспектыўныя аспіранты, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных кірунках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Многія з іх маюць акты аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, лячэбную практыку ўстаноў аховы здароўя, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі ці станоўчыя рашэнні на выдачу патэнта", — адзначаецца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/10/29261
Текущая дата: 23.12.2024