Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 24 сакавіка ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо склалася добрая традыцыя - ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара лепшым вучоным краіны. Як лічыць Прэзідэнт, гэта прызнанне важнай ролі навукі ў жыцці грамадства і высокай адказнасці беларускай навуковай эліты.

"У Беларусі ступень доктара навук або званне прафесара атрымаць няпроста, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Я пастаянна нацэльваю Вышэйшую атэстацыйную камісію на тое, каб быў надзейны бар`ер для слабых і неактуальных работ. Трэба падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падрыхтоўка навуковых кадраў з`яўляецца адным з ключавых звёнаў у павышэнні эфектыўнасці работ даследчых калектываў. Менавіта актыўная дзейнасць дактароў навук і прафесараў - найбольш важкая характарыстыка творчага патэнцыялу навукова-даследчага інстытута або навучальнай установы.


"У гэтым плане добры прыклад паказвае сфера аховы здароўя, - заўважыў Прэзідэнт. - Апошнія гады ў нас абараняецца шмат дысертацый па медыцынскай тэматыцы. У прыватнасці, у такіх галінах, як клінічная медыцына, ваенная хірургія, анкалогія, эндакрыналогія, рэпрадуктыўнае здароўе, эпідэміялогія, медыцынская біялогія.

24 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/10/30208
Текущая дата: 23.12.2024