Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.
На пачатак 2012/2013 навучальнага года ў рэспубліцы налічвалася 3 тыс. 579 устаноў гэтага тыпу з колькасцю навучэнцаў 928,2 тыс. чалавек. Гэта на 312,7 тыс. (на 25,2 працэнта) менш, чым на пачатак 2005/2006 навучальнага года.
У бягучым навучальным годзе ў першую змену займаюцца 85,6 працэнта вучняў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэты паказчык у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - 82,8 працэнта, у сельскіх населеных пунктах - 96,3 працэнта.
У 2012 годзе атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі каля 69 тыс. выпускнікоў школ, з іх 92,6 працэнта прадоўжылі навучанне ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі (у 2005 годзе - 85 працэнтаў).
У мінулым годзе базавую адукацыю ў Беларусі атрымалі каля 90 тыс. навучэнцаў 9-х класаў, з іх 36 працэнтаў прадоўжылі навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (у 2005 годзе - 30 працэнтаў).
Паводле звестак Белстата, на пачатак 2012/2013 навучальнага года ў рэспубліцы працавала 4 тыс. 64 установы дашкольнай адукацыі, іх наведвалі 398 тыс. дзяцей. Сетка гэтых устаноў скарацілася ў параўнанні з 2005 годам на 86 (на 2,1 працэнта), у той жа час колькасць дзяцей, якія наведваюць іх, павялічылася за гэты перыяд на 31,3 тыс. чалавек (на 8,5 працэнта).
У бягучым навучальным годзе ўстановы дашкольнай адукацыі наведваюць 74,6 працэнта дзяцей ва ўзросце ад аднаго да 6 гадоў, падрыхтоўкай да школы ў рэспубліцы ахоплены ўсе дзеці пяцігадовага ўзросту.
3 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/12/18754
Текущая дата: 23.11.2024