У Магілёве трэці год існуе адзіная ў горадзе беларускамоўная кляса.
Паўтара года ў ёй вучылася трое дзетак. Цяпер засталася толькі адна вучаніца — Ялінка Салаўёва. Бацькі шукаюць ёй аднаклясьнікаў. Пошукі, аднак, плёну не даюць. Бацькоў, ахвотных аддаць дзяцей у малакамплектную клясу, у горадзе няма.
За плячыма Ялінкі Салаўёвай — беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Яе адкрыцьця, як і клясы ў сярэдняй школе № 1, дамагліся бацькі. У садкоўскай групе дзетак было шасьцёра, а вось у беларускамоўную клясу бацькі аддалі толькі Ялінку. Пасьля году вучобы ў самоце да яе далучыліся яшчэ двое дзетак, брат і сястра, аднак праблемы ў сям’і вымусілі бацькоў іх з клясы забраць. Палову мінулага навучальнага году і пачатак гэтага Ялінка вучыцца па-беларуску зноў адна.
«Я разумею, калі яна адна, то ёй больш увагі, індывідуальны падыход. Але, з другога боку, я клапачуся пра яе сацыяльны, псыхалягічны стан, каб ёй было камфортна. Я за тое, каб было дзетак больш. У нас ужо трэцяя кляса, і няма асабліва нам на што разьлічваць, але ўсё адно хочацца, каб было больш хаця б за адну. Два вучні — было б добра», — разважае маці вучаніцы Надзея Салаўёва.
Усе папярэднія гады сям’я Салаўёвых шукала вучнёўскую кампанію для свае дачкі. Распаўсюджвалі ўлёткі на школьных кірмашах, запісвалі ролікі на тэлебачаньні, хадзілі да чыноўнікаў па дапамогу. Мясцовыя грамадзкія актывісты дапамагалі, але, як прызнае Надзея Салаўёва, плёну гэта не дало:
«Бацькі не адважваюцца аддаваць дзяцей у некамплектную клясу. Ня хочуць, як кажуць, папсаваць жыцьцё сваім дзецям. Калі ў нас уладная вэртыкальная сыстэма, то я лічу, што было б дастаткова выдаць які загад, і дзеткі прыйшлі б у клясу. Няма зацікаўленьня ні ў кога ў разьвіцьці клясы. Зацікаўленасьць ёсьць толькі ў нас і ў настаўніцы, якая там працуе».
Сама Ялінка Салаўёва гаворыць пра свае школьныя будні ня надта ахвотна. З боязьзю адводзіць вочы ад журналіста зь ягонымі пытаньнямі. На некаторыя пагадзілася адказаць, толькі калі іх задала маці:
Надзея Салаўёва: «Ты хочаш вучыцца адна ў клясе? Ці каб болей было б дзетак?»
Ялінка: «Больш. Ну, тры, бо надта сумна адной!»
Надзея Салаўёва: «А хацела б вучыцца ў расейскамоўнай клясе?»
Ялінка Салаўёва: «Не, бо мне падабаецца беларуская мова».
Сям’я Салаўёвых зь непакоем чакае сканчэньня дачкой чатырох клясаў, бо ў пятай трэба будзе больш настаўнікаў:
«Наколькі я бачу, адміністрацыя спадзяецца, што Ялінка пойдзе ў звычайную пятую клясу. Яны пакуль ня робяць, як мне падаецца, захадаў, каб знайсьці беларускамоўных настаўнікаў па такіх адмысловых прадметах. Нам яшчэ адзін год, і я, шчыра кажучы, ня ведаю, што будзе, і я апасаюся… Але мы ня пойдзем у расейскамоўную клясу».
Калі кляса адчынялася, то ў аддзеле адукацыі запэўнівалі, што праблемаў з навучаньнем па-беларуску ня будзе. Такой пазыцыі трымаюцца чыноўнікі, і цяпер так прынамсі заяўляецца.
Дык чаму ў чатырохсоттысячным горадзе толькі адна беларускамоўная кляса, дзе вучыцца адзіная вучаніца? З такім пытаньнем зьвяртаюся да кіраўніка гарадзкой арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова. Суполка разам з бацькамі дамагалася адкрыцьця групы ў садку, а затым і клясы:
«Бацькі баяцца, што ня будзе ніякіх пэрспэктываў у беларускамоўных дзяцей. У нас ніводнай беларускамоўнай навучальнай установы. Па-другое, яны баяцца, што будуць цяжкасьці з навучаньнем. Сапраўды, з падручнікамі, з дапаможнікамі ёсьць цяжкасьці ў нашай краіне».
Радыё Свабода, 26 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/13/17164
Текущая дата: 26.11.2024