Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Беларусі.
Больш за 10 тыс. дзяцей (85 працэнтаў ад планавай лічбы) адпачылі і аздаравіліся ў лагерах працы і адпачынку гэтым летам.
"Запатрабаванай формай арганізацыі працоўнай занятасці навучэнцаў з`яўляецца работа ў лагерах працы і адпачынку, дзе непаўналетнія маюць магчымасць не толькі адпачыць, але і зарабіць. Вывучэнне патрэбнасці ў арганізацыі работы такіх лагераў паказала, што кожны год больш за 12,5 тыс. дзяцей ахоплены названым відам занятасці. Паводле аператыўнай інфармацыі рэгіёнаў, адпачынак і аздараўленне ў ЛПА гэтым летам прайшлі ўжо больш за 10 тыс. дзяцей", - расказаў міністр.
Акрамя таго, запатрабаваным з боку непаўналетніх з`яўляецца самастойнае працаўладкаванне. Ім у краіне ў 2021 годзе было ахоплена больш за 30 тыс. падлеткаў. На пачатак ліпеня больш за 16 тыс. чалавек ужо самастойна працаўладкаваны, у тым ліку больш за 300 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа і больш за 200 дзяцей у СНС.
"Міністэрствам адукацыі ініцыявана перад Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам аховы здароўя пытанне аб неабходнасці перагледзець падыходы да фарміравання пераліку работ, да якіх могуць прыцягвацца непаўналетнія. Сёння падлеткі, якія разгружаюць на рынках фуры з агароднінай і атрымліваюць наяўныя грошы ад фізічных і юрыдычных асоб, могуць выконваць такія віды работ у парадку, замацаваным у заканадаўстве", - адзначыў Андрэй Іванец.
21 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
21 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/2/65863
Текущая дата: 23.12.2024