Белорусский портал в Казахстане

Генпракуратура распачала крымінальную справу за парушэнне працы БДУІР



Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры.


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да неўстаноўленых асоб па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.342 КК. Гаворка ідзе пра арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадcкі парадак ці актыўны ўдзел у іх.

«Згодна з матэрыяламі справы, неўстаноўленыя асобы 26 кастрычніка каля 9.20 у навучальным корпусе № 4 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі арганізавалі і актыўна ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», — адзначылі ў Генпракуратуры.

Гэта пацягнула парушэнне работы ўстановы адукацыі — зрыў заняткаў, дадалі ў наглядным ведамстве.

Па крымінальнай справе ў той жа дзень у якасці падазраванага затрыманы студэнт 3-га курса БДУІР. З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

Звязда, 28 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/4/56595
Текущая дата: 23.12.2024