Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са студэнцкай моладдзю.
Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці можа, на яго думку, моладзь выконваць важныя функцыі ў грамадскім і грамадзянскім працэсе і ці гатова дзяржава садзейнічаць гэтаму. "Тое, што дзяржава гатова, яна абавязана быць гатова, і яна гатова, я вам гэта гарантую, - адказаў Прэзідэнт. - Калі вы гатовы, я буду толькі вітаць".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае пра многіх маладзёжных лідараў, з некаторымі знаёмы асабіста. Ён таксама звярнуў увагу на цікавую дэталь: многія новыя асобы з`явіліся на фоне апошніх унутрыпалітычных падзей у краіне.
"І гэта наша недапрацоўка часткова, што мы не заўважылі такіх хлопцаў і дзяўчат звычайным чынам у спакойным жыцці і патрэбны быў гэты ўсплёск, каб мы зразумелі, хто ёсць хто, і на гэтай хвалі мы ўбачылі шмат цудоўных людзей", - заўважыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у Беларусі для маладых, ініцыятыўных людзей створаны ўмовы для самарэалізацыі, ёсць магчымасць выказваць свой пункт гледжання. У той жа час выдзяляюцца больш актыўныя маладзёжныя лідары, і яны хутчэй знаходзяць падтрымку ў дзяржавы.
"Нехта не вельмі бачны, але ён вельмі таленавіты. Можа, для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Для гэтага ёсць рэктар, выкладчыкі, яны павінны падказваць. Гэта значыць, як модна гаварыць, гэты (сацыяльны.) ліфт павінен вас выносіць і мы павінны бачыць".
29 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/4/58229
Текущая дата: 23.12.2024