Такім меркаваннем падзяліўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў перад сустрэчай з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі ГДУ імя Францыска Скарыны.
Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што вельмі важна сустракацца з моладдзю незалежна ад якой-небудзь сітуацыі. Ён успомніў сябе ў студэнцкія гады: "Сустрэчы з кіраўніцтвам, прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў былі вельмі карысныя і дапамагалі сфармаваць погляд на сваё месца ў жыцці, у чымсьці сарыентавацца. І нават падумаць аб тым, чым хацелася б займацца заўтра", - адзначыў ён.
Усё жыццё студэнт юрыдычнага факультэта хацеў быць пракурорам, аднак у адзін момант сустрэча з прадстаўніцай МЗС змяніла планы на жыццё. Госця ВНУ ўразіла і па-добраму заразіла сваёй адданасцю краіне і дыпламатыяй. Малады чалавек захацеў паспрабаваць сябе ў гэтым напрамку. Цяпер сам праводзіць сустрэчы са студэнтамі ў якасці высокапастаўленай асобы.
"Для мяне сустрэчы з моладдзю важныя і ў кантэксце падмацоўвання свежымі ідэямі і прапановамі. Усё, што робіцца наверсе - прымаюцца законы, уносяцца прапановы Прэзідэнту для прыняцця рашэнняў - павінна быць звязана з актуальнымі патрэбнасцямі грамадзян. А моладзь - гэта вельмі рухомая, амбіцыйная катэгорыя, рухавік прагрэсу. І таму, уносячы прапановы, прапрацоўваючы падыходы да развіцця дзяржавы, трэба разумець, што ж важна тым, хто заўтра прыйдзе на наша месца. Важна даведацца, чым яны жывуць, якія ў іх чаканні ад будучага рабочага месца і дзяржавы, у якой жывуць. З іншага боку, яны таксама павінны бачыць нашу адкрытасць, атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні", - падзяліўся Максім Рыжанкоў.
Ён запэўніў, што гатовы адказаць на любое пытанне аб сацыяльным асяроддзі, працаўладкаванні, эканоміцы, палітычных момантах.
Ён запэўніў, што гатовы адказаць на любое пытанне аб сацыяльным асяроддзі, працаўладкаванні, эканоміцы, палітычных момантах.
Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі, маладыя людзі робяць толькі першыя крокі ў дарослым жыцці і, магчыма, не заўсёды нешта адбываецца ўсвядомлена.
"Упэўнены, што такія сустрэчы ў неназойлівым ключы дапамагаюць ім у чымсьці сарыентавацца і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні", - рэзюмаваў Максім Рыжанкоў.
8 красавіка 2021, Гомель
БЕЛТА
"Упэўнены, што такія сустрэчы ў неназойлівым ключы дапамагаюць ім у чымсьці сарыентавацца і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні", - рэзюмаваў Максім Рыжанкоў.
8 красавіка 2021, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/4/58999
Текущая дата: 23.12.2024