Белорусский портал в Казахстане

Стартуе VI Міжнародны адукацыйны праект “Пазнай Беларусь ад адукацыі да культуры”



У рамках рэалізацыі Года адукацыі Беларусі ў Кітаі 8 верасня будзе дадзены старт VI Міжнароднаму адукацыйнаму праекту “Пазнай Беларусь ад адукацы да культуры”.

Сёлета БДПУ рэалізуе праект сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведаміла прэс-служба ВНУ.

У праекце прымуць удзел 16 студэнтаў з наступных устаноў вышэйшай адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі: Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, Лінанскага педагагічнага інстытута, Сіньанскага ўніверсітэта замежных моў, Юйліньскага педагагічнага інстытута.

За дзесяць дзён удзельнікі праекта пазнаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі (замкамі і радавымі сядзібамі, унікальнымі храмамі, маляўнічымі куткамі прыроды, музеямі, даведаюцца пра гістарычнае і сучаснае Мінска), арганізацыяй вышэйшай адукацыі ў нашай краіне, дзейнасцю ўніверсітэта, а таксама акунуцца ў атмасферу спартыўнага жыцця V паўмарафону і святкавання 952-годдзя сталіцы.

Студэнты наведаюць самыя маштабныя музеі краіны: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Музей-запаведнік “Нясвіж”, Замкавы комплекс "Мір", Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Пабываюць на мерапрыемствах, якія праводзяцца валанцёрскім атрадам “Дзеці сталіцы” і інш. Наперадзе знаёмства з умовамі паступлення ў магістратуру і аспірантуру БДПУ, работай студэнцкіх навуковых лабараторый універсітэта, Green Office.

Студэнты будуць мець магчымасць не проста акунуцца ў атмасферу беларускага творчасці і вывучыць нацыянальны каларыт, але і стануць удзельнікамі адукацыйнай майстэрні “Асновы беларускай мовы”.

Сяргей Расолька
Звязда, 7 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/5/49667
Текущая дата: 23.11.2024