Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка выступае за мадэрнізацыю ЦТ і захаванне элітарнасці вышэйшай адукацыі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Уступныя іспыты ў Беларусі неабходна асучасніць. На гэтым зрабіў акцэнт Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 3 мая ў час нарады па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.  

На думку Аляксандра Лукашэнкі, існуючая ў краіне ў выглядзе ЦТ сістэма прыёму ў ВНУ і ССНУ не павінна быць застылай, неабходна, каб яна гібка рэагавала на сучасныя павевы.

Прэзідэнт адзначыў, што існуюць розныя пункты гледжання наконт цэнтралізаванага тэсціравання, але няма і значнай перавагі ні ў адзін, ні ў другі бок. Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу больш арыентуецца ў гэтым пытанні на экспертаў і грамадства.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся меры для павелічэння набору абітурыентаў на востра запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў не спрашчаць працэдуру паступлення, каб забяспечыць якасны адбор студэнтаў. Кіраўнік дзяржавы выказаўся за тое, каб пры прыёме на такія спецыяльнасці абітурыенты праходзілі гутарку, якая давала б магчымасць ацаніць, наколькі ўзровень іх ведаў адпавядае выбранай спецыяльнасці.

Вышэйшая адукацыя, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, не павінна быць масавай у адмоўным сэнсе гэтага слова, неабходна, каб яна заставалася элітарнай.

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў у ВНУ трэба арыентавацца на патрэбнасці эканомікі, прадоўжыў Прэзідэнт.

"Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбнасці па колькасным і якасным складзе нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Абітурыенцкай кампаніі ў Беларусі традыцыйна ўдзяляецца пільная ўвага.

У гэтым годзе яна таксама павінна прайсці зладжана, запатрабаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады ў цэлым адобрыў прапанаваныя змяненні і дапаўненні ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Чакаецца, што навацыі ўступяць у сілу з 2017 года. Абітурыенты атрымаюць, у прыватнасці, магчымасць здаваць ЦТ па чатырох прадметах пры паступленні ў ВНУ і па трох - у ССНУ.

Перыяд дзеяння сертыфіката ЦТ павялічыцца да двух гадоў, а колькасць рэзервовых дзён цэнтралізаванага тэсціравання - да трох дзён. У час нарады закраналіся іншыя аспекты дзейнасці сістэмы адукацыі ў цэлым. Адзначалася, што яна павінна развівацца на аснове лепшага вопыту з улікам сучасных тэндэнцый.

3 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-410/8/35396
Текущая дата: 23.11.2024