Белорусский портал в Казахстане

У цэнтры Мінска з`явілася станцыя для хуткай зарадкі электрамабіляў



Скарыстацца ёю можна бясплатна на трэцім паверсе паркінга ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, паведамілі прадстаўнікі комплексу.

Заправачная станцыя даступная наведвальнікам гандлёвага цэнтра круглыя суткі — трэба толькі прыпаркавацца побач з тэрміналам. Пад электрамабілі спецыяльна выдзелілі асобнае парковачнае месца. Працуе ўсё хутка: на працягу гадзіны прылада зараджае батарэю машыны на 80%. Запраўка разлічана на ўсе мадэлі электрамабіляў і электрацыклаў.

Каб скарыстацца станцыяй для хуткай зарадкі, трэба выклікаць дзяжурнага. Таблічка з яго нумарам тэлефона размешчана побач з тэрміналам. Спецыяліст запусціць абсталяванне, а адключыць зарадку ўладальніку аўтамабіля або матацыкла ўжо трэба будзе самастойна.

ТРЦ Galleria Minsk стаў першым гандлёвым цэнтрам, які ўстаневіў у паркінгу хуткую электразапраўку. "Паркоўка карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод мінчан. Прычым усё часцей прыязджаюць уладальнікі электрамабіляў і электрацыклаў. Цяпер яны змогуць заняцца шопінгам або выпіць кавы, пакуль батарэя зараджаецца. Дзякуючы такім дробязям Мінск успрымаецца як еўрапейская сталіца", — падкрэслілі ў ТРЦ Galleria Minsk.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/40907
Текущая дата: 20.04.2024