Белорусский портал в Казахстане

Электробус пачаў курсаваць па аўтобусным маршруце нумар 1 у Мінску



На аўтобусным маршруце нумар 1 "Цэнтральны вакзал - ДС "Вяснянка" з 12-га лютага пачаў курсаваць электробус, паведамілі на прадпрыемстве "Белкамунмаш".

ДП"Мінсктранс" мае намер выпрабаваць экалагічны электратранспарт на ключавым маршруце па адным з цэнтральных праспектаў сталіцы.

У планах прадпрыемства ў 2018-2019 гадах закупіць 60 электробусаў вытворчасці "Белкамунмаш", у тым ліку частка машын прызначаецца менавіта для маршруту нумар 1, таму абкатка Vitovt Max Electro праходзіць менавіта на ім.

Першыя электробусы пачалі абслугоўваць пасажыраў сталіцы ў маі 2017 года на тралейбусных маршрутах нумар 59 (ад ДС "Сярова" да Даўгабродскай) і пазней - нумар 43 (ад ДС "Сярова" да ДС "Дружная").

"Вітаўты" вызначае камфортная прасторная кабіна для кіроўцаў і ўмяшчальны салон, наяўнасць камер відэанагляду, зручнасць пасадкі і высадкі, практычна бясшумнае перамяшчэнне.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/42537
Текущая дата: 23.04.2024