Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам



Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2018 года нумар 159, паведамляе сайт урада.

У Беларусі ўдасканалены правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання.

У прыватнасці, дакументам прадугледжана кампенсаванне пасажыру розніцы кошту першапачатковага і новааформленага праязных дакументаў у выпадку змяншэння кошту паездкі.

Выключана неабходнасць дадатковай аплаты пры ўмове перавозкі жывёл у кошт нормы ручной паклажы. Пашыраны і ўдакладнены пералік выпадкаў, пры якіх пасажыр пры вяртанні нявыкарыстанага праязнога дакумента (білета) на поезд з нумараванымі месцамі мае права атрымаць у білетнай касе агульны кошт праезду.

Акрамя таго, правілы перавозак дапоўнены нормамі, якія даюць перавозчыку магчымасць у пэўных выпадках рэалізоўваць праязныя дакументы без займання пэўнага месца ў поездзе (праезд стоячы), а таксама ўпаўнаважаным асобам пры выкананні службовых абавязкаў прымяняць тэхнічныя сродкі, якія ажыццяўляюць гука- і відэазапіс.

Змяненні і дапаўненні ўнесены з улікам зваротаў грамадзян і практыкі прымянення правіл перавозак, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі ў галіне чыгуначнага транспарту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

1 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/42651
Текущая дата: 05.05.2024