Белорусский портал в Казахстане

Павышаныя тарыфы на пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам



У Беларусі 1 красавіка павышаныя тарыфы на пасажырскія перавозкі чыгуначным транспартам, паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Так, тарыфы на перавозкі пасажыраў у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній 1 красавіка 2018 года павялічаныя на 24 і 32% адпаведна.

20 сакавіка, нагадаем, выраслі тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях. Яны павялічаныя "да наміналу, зручнага для аплаты" (на 2—6%)

Павышэнне тарыфаў прадугледжанае пастановай МАРГ ад 21 снежня 2017 года № 6, якім унесеныя змены ў пастанову міністэрства ад 27 верасня 2016 года № 29.

Як адзначаюць у МАРГ, тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.

"На сённяшні дзень узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20%, — паведаміў МАРГ. — Бюджэтнае субсідаванне гэтых паслуг не ажыццяўляецца. Такім чынам, рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынятае ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/43002
Текущая дата: 29.03.2024