Белорусский портал в Казахстане

У снежні "Белавія" пачне ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў расійскі Варонеж



З 17 снежня 2018 года авіякампанія "Белавія" пачне выконваць новы рэгулярны рэйс Мінск — Варонеж.

Як паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка, палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.05 па панядзелках, серадах, чацвяргах і суботах і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Варонеж на наступны дзень у 00.30.

Зваротны рэйс з Варонежа плануецца з вылетам у 5.35 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у нацыянальны аэрапорт Мінск у 7.05. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

"Мы разлічваем, што запуск рэйсаў па маршруце Мінск — Варонеж будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і чарназёмным рэгіёнам Расіі, — сказаў генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў. — Для нашых гасцей нацыянальны аэрапорт Мінск можа стаць зручным міжнародным вузлавым портам (хабам) для палётаў па ўсёй маршрутнай сетцы "Белавія" і партнёраў. Расклад складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць перасадку за максімальна кароткі час".

На пачатку палёты будуць ажыццяўляцца на самалёце CRJ 200 (49 месцаў) і Embraer 175 (76 месцаў). Час у дарозе — 1 гадзіна 30 хвілін.

Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 96 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 179 еўра — туды-назад. Квіткі ўжо ў продажы.

Аэрапорт Варонежа стане дзясятым расійскім аэрапортам у маршрутнай сетцы "Белавія". На сёння беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі, міжнародныя аэрапорты Пулкава (Санкт-Пецярбург), Краснадар, Стрыгіна (Ніжні Ноўгарад), Сочы, Храброва (Калінінград), Казань, Платаў (Растоў-на-Доне ).

"Белавія" — найбуйнейшы авіяперавозчык ў Беларусі. Месціцца ў нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 50 аэрапортаў 27 краін Еўропы і Азіі. "Белавія" створаная 5 сакавіка 1996 года. З 1997 года з`яўляецца сапраўдным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га — членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных судоў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).

Міжнародны аэрапорт Варонеж — авіяцыйны комплекс, які актыўна развіваецца. З 2017 года з`яўляецца аб`ектам прысутнасці трох сусветных авіяцыйных альянсаў: Sky Team, Oneworld і Star Alliance. Супрацоўнічае больш як з 30 расійскімі і замежнымі авіякампаніямі.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/44384
Текущая дата: 29.03.2024