Белорусский портал в Казахстане

Мінскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік працы



З 27 жніўня метрапалітэн перайшоў на зімовы рэжым працы, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

У адпаведнасці з новым графікам, станцыі адкрытыя для пасажыраў з 5.30 да 0.40, станцыя "Купалаўская" з боку вул. К.Маркса — з 7.00 да 21.00.

Першыя цягнікі з канцавых станцый па працоўных днях адпраўляюцца ў 5.32 са станцый "Малінаўка" і "Уручча"; у 5.33 — "Магілёўская" і "Каменная Горка"; па суботах у 5.32 са станцый "Уручча", "Малінаўка", "Каменная Горка", у 5.33 — "Магілёўская"; па нядзелях у 5.32 са станцый "Уручча", "Малінаўка", у 5.33 — "Магілёўская", "Каменная Горка".

Апошнія цягнікі з канцавых станцый "Малінаўка", "Уручча" і "Каменная Горка" адпраўляюцца ў 00.42; са станцыі "Магілёўская" — у 00.43.

Інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік з 7.00 да 09.00 і ў вячэрнія гадзіны пік з 17.00 да 19.00 складае дзве хвіліны на першай і другой лініях. Па пятніцах вечаровая гадзіна пік на абедзвюх лініях пачынаецца з 16.00 і сканчаецца ў 18.30. Не ў гадзіны пік інтэрвалы складаюць ад 2 да 15 хвілін.

Расклад руху цягнікоў да 6.00 і пасля 23.00 даступны пасажырам на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформаў кожнай станцыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/44709
Текущая дата: 27.04.2024