Белорусский портал в Казахстане

Iнспектары ДАI ўзмацняюць кантроль за маршруткамі



Каб папярэдзіць здарэнні на дарогах, з гэтага дня інспектары ўзмацняюць кантроль за маршруткамі.

Рэйды у бліжэйшыя 10 дзён пройдуць на Гомельшчыне. Асаблівая ўвага таму, як кіроўцы маршрутак прытрымліваюцца дазволенай хуткасці, правілаў абгону і перавозкі пасажыраў.

У ДАІ адзначаюць, менавіта недысцыплінаванасць на дарозе часцей за ўсё становіцца прычынай аварый. Разам з тым інспектары правераць і тэхнічны стан аўтамабіляў.

Тэлеканал ОНТ, 12 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/45966
Текущая дата: 08.05.2024