Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскі аўтамабільны кангрэс пройдзе ў Мінску 7-10 кастрычніка



Важнейшае мерапрыемства ў галіне аўтамабільнай прамысловасці Еўропы - 16-ы Еўрапейскі аўтамабільны кангрэс пройдзе ў Мінску з 7 па 10 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кангрэс звяртае ўвагу на тэхналагічную інфармацыю і трэнды, якія рухаюць аўтамабільную прамысловасць наперад.

Мерапрыемства збярэ больш за 300 інжынераў і кіраўнікоў больш як з 30 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі для абмену ведамі і фармавання сумесных работ у галіне стварэння экалагічна чыстага, бяспечнага, сучаснага аўтамабільнага транспарту.

Будуць прадстаўлены апошнія інавацыі ад кампаній і ўніверсітэтаў Еўрапейскага рэгіёна, у тым ліку з Германіі, Францыі, Італіі. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з`яўляюцца БНТУ і Акадэмічная аўтамабільная асацыяцыя.

3 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/50147
Текущая дата: 27.04.2024