Белорусский портал в Казахстане

На станцыі Аранчыцы ў хуткай памёр 17-гадовы хлопец. Яму стала дрэнна ў цягніку Мінск-Брэст



Следчыя шукаюць абставіны смерці 17-гадовага пасажыра цягніка Мінск - Брэст, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

5 красавіка пасажыру цягніка Мінск - Брэст стала дрэнна. На гэта звярнулі ўвагу пасажыры. Падчас прыпынку на станцыі Аранчыцы да яго прыехалі медыкі. На жаль, выратаваць маладога чалавека не ўдалося - хлопец памёр.

"Па папярэдніх дадзеных, смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. З мэтай устанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза", - паведаміў Дзмітрый Іванюк.

Затрымка руху цягніка склала каля двух гадзін, паведамляе партал "Першы Рэгіён".

Звязда, 6 красаівіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/52545
Текущая дата: 06.05.2024