Белорусский портал в Казахстане

Перад паездкай аўтобусам ў Літву кожны пасажыр павінен запоўніць анкету здароўя



Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

Згодна з інфармацыяй Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літоўскай Рэспублікі, з 15 верасня кожны чалавек, перад паездкай у Літву, павінен самастойна запоўніць электронную анкету Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы і атрымаць QR-код.

Спасылка для запаўнення электроннай анкеты:

на рускай мове;
на ангельскай мове;
на літоўскай мове.

У выпадку немагчымасці атрымання QR-кода па аб’ектыўных прычынах дапускаецца запаўненне анкеты ў папяровым выглядзе. Для гэтага пасажырам неабходна запоўніць анкету перад рэйсам і здаць яе кіроўцу пры пасадцы ў аўтобус.

Пры пасадцы ў аўтобус будзе праведзена праверка наяўнасці ў пасажыраў QR-кода альбо запоўненай анкеты ў папяровым выглядзе.

Сяргей Расолька
Звязда, 16 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/56053
Текущая дата: 07.05.2024