Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Ашхабад да 9 снежня



Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Ашхабад да 9 снежня, паведамляе сайт перавозчыка.

У Рыгу, Талін і Ларнаку "Белавія" не будзе лятаць да 14 лістапада. Палёты ва ўсе пункты Грузіі не будуць выконвацца да 31 кастрычніка. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт (акрамя 8 лістапада) і Алматы.

Таксама прыпынены палёты ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па названым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

28 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/56597
Текущая дата: 03.05.2024