«Навагодні экспрэс» Мінскай дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава завершыць работу 7 студзеня, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Святочны састаў традыцыйна курсіруе ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх свят. Гэтай зімой ён стартаваў 24 снежня, у дзень было ад двух да чатырох рэйсаў.
Працягласць падарожжа – 1 гадзіна 30 хвілін. Гасцей у дарозе суправаджаюць героі любімых казак. На лясной паляне станцыі Сасновы Бор для дзяцей арганізуюць навагодні тэатралізаванае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, персанажамі вядомых мультфільмаў.
Святочна ўпрыгожаны «навагодні экспрэс» у апошні дзень работы адправіцца ў 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00. У вагоны №№ 4, 5, 6 цягніка квіткі набываюцца праз інтэрнэт-сэрвісы, а ў дзень паездкі (пры наяўнасці свабодных месцаў) — у касе Дзіцячай чыгункі.
Звязда, 6 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/76713
Текущая дата: 09.01.2025