Белорусский портал в Казахстане

Сезонныя напрамкі і новыя рэйсы: куды будзе лятаць «Белавія» па летнім раскладзе



З 30 сакавіка па 25 кастрычніка 2025 года «Белавія» пераходзіць на вясенне-летні расклад палётаў.

Інфармацыяй аб новых рэйсах і сезонных напрамках, якія чакаюць пасажыраў у гэты час, паведамілі у прэс-службе авіяперавозчыка. 

Так, з 2 красавіка па серадах і суботах «Белавія» пачне лятаць па маршруце Брэст — Санкт-Пецярбург (Пулкава), а з 28 красавіка па панядзелках і чацвяргах стартуюць рэйсы Магілёў — Масква (Шарамеццева).

Акрамя таго, па шэрагу напрамкаў павялічыцца частата палётаў. Так, рэйсы Мінск — Баку пяройдуць у штодзённы рэжым, а з 1 чэрвеня з Мінска ў Сочы можна будзе лятаць тры разы на тыдзень — па аўторках, чацвяргах, суботах.

Стартуюць і сезонныя напрамкі: з 28 красавіка па аўторках і суботах пачнуцца рэйсы Мінск — Махачкала, а з 29 мая па чацвяргах — Мінск — Мурманск.

Звязда, 28 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/1/77627
Текущая дата: 02.04.2025