На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, па дадзеных на 10.00, выезду чакаюць больш за 3,1 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгораўшчына» сабралася звыш 230 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 90.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 70 вялікагрузаў, «Катлоўка» — 280, «Каменны Лог» — больш за 400, «Беняконі» — звыш 510, «Прывалка» — больш за 300 фур.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Бераставіца» сабралася больш за 550 фураў, «Казловічы» — звыш 700.
Звязда, 20 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/10/64070
Текущая дата: 23.11.2024