Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.
"Белавія" ўзначаліла рэйтынг самых пунктуальных авіякампаній у аэрапорце Шарамецева сярод еўрапейскіх перавозчыкаў з колькасцю пасажырскіх рэйсаў больш за 500 у год.
Рэйтынг авіякампаній быў складзены на падставе аналізу некалькіх параметраў: пунктуальнасці пасадкі, адпраўлення з месца стаянкі і ўзлёту паветранага судна.
"Белавія" ў гэтай намінацыі абышла такія авіякампаніі, як Air France і KLM. Яны занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/12/62430
Текущая дата: 23.11.2024