Белорусский портал в Казахстане

ДПК: чэргі грузавікоў ёсць толькі на ўезд у Літву



На граніцы чэргі грузавікоў фіксуюцца толькі на ўезд у Літву. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"За мінулыя суткі на гэтым маршруце руху колькасць фур, якія чакаюць уезду ў ЕС, скарацілася. Разам з тым найбольшая колькасць грузавікоў знаходзіцца перад пунктам пропуску "Райгардас" - 210 машын", - сказалі ў ДПК.

На шляху руху ў Польшчу толькі перад пагранпераходам "Баброўнікі" адзначаецца нязначная колькасць фур.

Пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" застаецца закрытым. Чэргаў грузавога транспарту на ўезд у Латвію няма.

11 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/12/62718
Текущая дата: 23.11.2024