Белорусский портал в Казахстане

Сікорскі пракаментаваў справаздачу ICAO па інцыдэнце з Ryanair



Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) напярэдадні разаслала ўсім сваім членам справаздачу аб расследаванні інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Мінск уважліва аналізуе справаздачу ICAO і выяўляе асобныя моманты для карэктоўкі, заявіў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі ў аўторак у Мінску.

Разгляд справаздачы плануецца 31 студзеня, удакладніў ён.

Абмеркаванне прамежнага даклада па "беларускім пытанні" адбылося ў канцы кастрычніка 2021 года, пасля чаго камісія ICAO прызначыла дату разгляду фінальнай справаздачы па сітуацыі з самалётам ірландскай авіякампаніі.

"Найбольш важна, што група прыняла доказы беларускага боку, што перахвату або прымусу да пасадкі, або змянення маршруту самалёта Ryanair з боку Беларусі не было, у прыватнасці ваенным самалётам Міг-29, аб чым раней заяўлялася", - сказаў Сікорскі.

"Таксама ў справаздачы адзначаецца, што з боку лётнага экіпажа і кабіннага экіпажа самалёта Ryanair ніякіх візуальных сігналаў яны не назіралі, не было сувязі з гэтым паветраным суднам. Гэты доказ таго, што перахвату або прымусу да пасадкі або змянення маршруту не было", – падкрэсліў кіраўнік дэпартамента.

"Другі вельмі важны момант, які адзначаны ў дакуменце, пра што і мы раней гаварылі, што выглядае дзіўным: дадзеныя аб`ектыўнага кантролю перагавораў экіпажа ў кабіне не захавалася, з прычыны таго, што экіпаж Ryanair не выключыў бартавыя самапісцы пасля пасадкі ў Мінску", – адзначыў Сікорскі.

Тым самым экіпаж не захаваў дадзеныя кантролю з таго моманту, як яны прымалі рашэнне аб пасадцы самалёта ў Мінску, сказаў прадстаўнік беларускага Мінтранса.

"Дэпартамент па авіяцыі ўважліва вывучае гэты дакумент, мы будзем працягваць узаемадзеянне з ICAO", - сказаў Сікорскі.

Паводле яго слоў, такое ўзаемадзеянне будзе накіравана на тое, каб да 31 студзеня ўнеслі ўдакладненні ў канчатковую справаздачу.

Таксама ў Мінску разлічваюць на тое, што будзе разгледжана скарга на дзеянні шэрага еўрапейскіх краін, якія ўвялі незаконныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, адзначыў кіраўнік дэпартамента.

Пасадка Ryanair і закрытае неба

Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася) 23 траўня 2021 года.

У той жа дзень былі затрыманы былы рэдактар ​​прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.

У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.

Абмежаванні для "Белавія" на палёты ў Еўропу дзейнічаюць ужо восьмы месяц. Раней дырэктар беларускага дэпартамента па авіяцыі выказаў меркаванне, што нейкі час пасля апублікавання даклада ICAO забарона на палёты ў Еўропу захаваецца.

Мінск, 18 студзеня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/12/62900
Текущая дата: 23.11.2024