Аб гэтым паведаміў 22-га лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.
"Мы пастараемся зрабіць усё, чаго захочуць гэтыя людзі, бежанцы. Іх жаданні для нас закон. Хочуць вярнуцца ў Ірак, Сірыю - вы бачыце, мы арганізавалі рэйс. Яшчэ рэйс рыхтуем на канец месяца, калі набяром гэтых людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Але, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, трапіўшыя ў Беларусь бежанцы, якія імкнуцца ў краіны Еўрапейскага саюза, не хочуць вяртацца на радзіму. Беларускі бок гатовы аказаць падтрымку ў гэтым пытанні, падкрэсліў Прэзідэнт. Як і ў пытанні, каб легальна трапіць у ЕС.
"Хочуць яны ў Германію, Польшчу - мы ўсяляк будзем старацца ім дапамагчы. Мы будзем гаварыць, патрабаваць разам з імі, каб іх прапусцілі ў Германію. Паколькі цяпер ужо адкрылася галоўнае: яны туды едуць не толькі, каб нармальна жыць (гэта таксама, яны хочуць нармальна жыць), пытанне ва ўз`яднанні сем`яў, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ раз падкрэсліваю адкрыта: усіх, хто хоча вярнуцца дамоў, мы будзем вяртаць дадому. Тут у нас няма праблем. Хто хоча туды, мы будзем падтрымліваць у іх патрабаваннях. Хочаце ў Германію, у Польшчу, мы вас будзем падтрымліваць".
Як паведамлялася, 18 лістапада першы самалёт з бежанцамі вылецеў у Ірак з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Авіярэйс быў арганізаваны па маршруце Мінск - Эрбіль - Багдад. На борце знаходзіліся амаль 400 іракскіх мігрантаў.
22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/13/61714
Текущая дата: 23.11.2024