У Магілёве расіянін спрабаваў даць хабар супрацоўніку ДАІ. Аб гэтым паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Ноччу 21 лістапада ў Магілёве нарад ДПС спыніў BMW, за рулём якога знаходзіўся 29-гадовы расіянін. Высветлілася, што з сакавіка гэтага года яму забаронены ўезд у Беларусь. Для разбору мужчыну было прапанавана праехаць у РАУС.
Кіроўца вырашыў адкупіцца, прапанаваўшы інспектару хабар у 5 тыс. расійскіх рублёў. Нягледзячы на папярэджанне аб крымінальнай адказнасці, ён пакінуў грошы ў службовым аўтамабілі.
На месца была выкліканая следча-аператыўная група. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за замах на дачу хабару.
Акрамя таго, рэгістрацыйныя нумары іншамаркі ў базе дадзеных ДІБДР Расіі лічацца за аўтамабілем Audi. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Звязда, 22 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/13/61726
Текущая дата: 23.11.2024