Белорусский портал в Казахстане

Уладальнікам электрамабіляў у Беларусі не трэба выплачваць авансавы плацеж па транспартным падатку



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

"У адпаведнасці з абзацам пятым пункта 2 артыкула 3072 Падатковага кодэкса транспартныя сродкі катэгорыі М1 або M1G, што прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком, па 31 снежня 2025 года не прызнаюцца аб`ектам падаткаабкладання транспартным падаткам. У сувязі з гэтым фізічным асобам - уладальнікам электрамабіляў выплачваць авансавы плацеж па транспартным падатку не трэба", - расказалі ў МПЗ.

Міністэрства цяпер прапрацоўвае пытанне аб атрыманні ад кампетэнтных органаў удакладненых звестак аб пераліку транспартных сродкаў, якія належаць да катэгорыі электрамабіляў.

"Па меры атрымання ўдакладненых звестак адносна фізічных асоб - уладальнікаў электрамабіляў, якія атрымалі паведамленні на выплату авансавага плацяжу па транспартным падатку, падатковыя органы правядуць пераразлік авансавага плацяжу і накіруюць пісьмо аб ануляванні названага паведамлення", - адзначылі ў ведамстве.

4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/14/61607
Текущая дата: 23.11.2024