Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў малатанажны грузавы аўтамабіль 365.120 падчас святочнага мерапрыемства да Дня машынабудаўніка.
Навінка важыць 7,5 т. Грузападымальнасць машыны — 4,8 т. Магутнасць — 150 л.з. Кабіна у грузавіка трохмясцовая, у ёй маецца кандыцыянер, ацяпліцель з электронным кіраваннем, шклапад’ёмнікі і абаграванне люстэркаў задняга выгляду, USB-разеткі і многае іншае. Сядзенне вадзіцеля абсталявана падагрэвам, вентыляцыяй, а таксама падлакотнікам з рэгуляваннем спінкі.
Тэхніка прызначана для эксплуатацыі ў гарадскіх умовах — для рытэйла, перавозкі прадуктаў.
Звязда, 24 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/15/60640
Текущая дата: 23.11.2024