пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
Пасажыры Беларускай чыгункі са студзеня па верасень набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання больш чым 4,3 млн квіткоў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Гэта склала больш за 10% ад агульнай колькасці пасажыраў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа,
Тэрміналы самаабслугоўвання, прызначаныя для самастойнага афармлення праязных дакументаў, — прыклад эфектыўнага выкарыстання бязлюдных тэхналогій. У цяперашні час на станцыях і прыпыначных пунктах БЧ устаноўлена 188 прылад самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу — у іх маецца як магчымасць аплаціць білет наяўнымі грашыма і атрымаць рэшту, так і разлічыцца з дапамогай плацежных картак (банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Беларусі), у тым ліку бескантактавых. На прыладах новага тыпу можна аформіць квіткі на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы куплі білетаў — з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання і праз Інтэрнэт. Таксама з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў прэс-цэнтры нагадваюць, што пры праездзе ў цягніках, знаходжанні на вакзалах і іншых аб’ектах чыгуначнага транспарту нашэнне масак з’яўляецца абавязковым.
Звязда, 17 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/15/60981
Текущая дата: 23.11.2024