Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Талін да 31 снежня



Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Талін да 31 снежня, паведамляе сайт перавозчыка.

У Ларнаку "Белавія" не будзе лятаць да 14 снежня. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня, у Рыгу - да 31 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021-га не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Рэйсы авіякампаніі "Белавія" ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпынены па 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

4 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/19/57372
Текущая дата: 27.11.2024