Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" прыпыніла рэйсы ў Талін да 30 верасня



Авіякампанія "Белавія" прыпыніла рэйсы ў Талін да 30 верасня, паведамляе сайт перавозчыка.

Акрамя таго, прадоўжана прыпыненне рэйсаў ва ўсе пункты Грузіі - да 31 кастрычніка. Палёты ў Будапешт не будуць выконвацца з 18 верасня па 24 кастрычніка (за выключэннем 27 верасня).

У Рыгу, Ларнаку, Ашхабад "Белавія" не будзе лятаць да 30 верасня. Палёты ва ўсе пункты Расіі таксама прыпынены да 30 верасня (у Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - да 24 кастрычніка) у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку Расійскай Федэрацыі.

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да гэтай даты.

14 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/22/56012
Текущая дата: 23.11.2024