Мерапрыемства адбылося на Кітайскай міжнароднай выстаўцы паслуг, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Беларускія кампаніі прэзентавалі экспартны патэнцыял на міжнародным рынку лагістычных паслуг у час беларуска-кітайскага семінара "Новыя магчымасці ланцугоў паставак па маршруце "Пояс і шлях".
Семінар сабраў больш за 150 удзельнікаў, уключаючы кіраўніцтва буйнейшых беларускіх і кітайскіх лагістычных кампаній, вытворцаў і экспарцёраў, іх профільных асацыяцый, а таксама прадстаўнікоў Дзяржаўнага мытнага камітэта, Мінтранса, "Белдзяржхарчпрама", Мінсельгасхарча, Мінпрама.
"Мерапрыемства стала першым беларуска-кітайскім спецыялізаваным форумам у галіне транспартнай лагістыкі і дало магчымасць перавозчыкам дзвюх краін наладзіць стасункі для далейшага дзелавога супрацоўніцтва, - адзначылі ў ДМК. - Удзельнікі падкрэслілі: ва ўмовах пандэміі і каранціннага рэжыму лагістыка і мытная ачыстка сталі адным з ключавых элементаў дастаўкі медыцынскіх сродкаў. Рост узаемнага гандлю адкрывае рынкі для транспартных кампаній, а развіццё лагістыкі стварае канкурэнцыю і робіць гандаль больш выгадным".
Мерапрыемства арганізавана пры ўдзеле афіцыйнага прадстаўніка ДМК у пасольстве Беларусі ў Кітаі.
9 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
9 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/22/56090
Текущая дата: 23.11.2024