На вул. Прытыцкага каля станцыі метро «Пушкінская» ўвечары 10 жніўня пацярпеў кіроўца аўтобуса маршруту № 163. Пра яго стан распавялі ў прэс-службе ДП «Мінсктранс».
Па словах спецыялістаў, у дадзены момант супрацоўнік прадпрыемства знаходзіцца ў адной з бальніц горада ў аддзяленні нейрахірургіі. Ён ляжыць у агульнай палаце.
- Па апошніх дадзеных, яго стан здавальняючы, - удакладнілі ў «Мінсктрансе».
Адміністрацыя філіяла, у якім працуе пацярпелы кіроўца, аказвае яму неабходную дапамогу.
Звязда, 11 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/23/55221
Текущая дата: 24.11.2024