Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" прадоўжыла спыненне рэйсаў у Расію да 21 жніўня



Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла спыненне рэйсаў ва ўсе пункты Расіі да 21 жніўня, паведамляе сайт перавозчыка.

Рэйсы ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад прыпынены па 24 кастрычніка. Прадоўжана і спыненне рэйсаў у Ларнаку (Кіпр) - да 31 жніўня.

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да гэтай даты.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/23/55242
Текущая дата: 24.11.2024