Інтэрвал руху цягнікоў па буднях у ранішнія гадзіны «пік» з 7.00 да 09.00 і ў вячэрнія гадзіны «пік» з 17.00 да 19.00 — складзе 2 хвіліны на першай і другой лініях, паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна.
З 24 жніўня метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы.
Па пятніцах вячэрняя гадзіна «пік» на абедзвюх лініях пачынаецца з 16.00 і сканчаецца ў 18.30.
Станцыі адкрыты для прыёму пасажыраў з 5.30 да 0.40. На станцыі «Купалаўская» — уваход з боку вул. К.Маркса адкрыты з 7.00 да 21.00.
Першыя цягнікі з канчатковых станцый адпраўляюцца: па працоўных днях — у 5.32 са станцый «Малінаўка», «Уручча», у 5.33 — са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка»; па суботах — у 05.32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», «Каменная Горка», у 5.33 — са станцыі «Магілёўская»; па нядзелях — у 5.32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», у 5.33 — са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка».
Апошнія цягнікі з канчатковых станцый адпраўляюцца: у 00.42 — са станцый «Малінаўка», «Уручча», «Каменная Горка», у 00.43 — са станцыі «Магілёўская».
Звязда, 21 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/23/55499
Текущая дата: 23.11.2024