Пра гэта паведаміў у час прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксандр Галаўнёў.
«На М1 плануецца маштабная рэканструкцыя, — адзначыў ён. — Гэта будзе дарога без абмежаванняў, дзе не будзе ні скрыжаванняў, ні пешаходных пераходаў. Пешаходныя пераходы сёння прысутнічаюць у месцах прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту. Там іх не павінна быць, як не павінен рухацца па магістралі ціхаходны транспарт — яго накіруюць у мясцовыя праезды. Па словах Аляксандра Галаўнёва, на мадэрнізацыю аўтадарогі М1 спатрэбіцца каля 1,5 млрд долараў».
Звязда, 30 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/24/54340
Текущая дата: 24.11.2024