Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках



Авіякампанія «Белавія» прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках, гаворыцца на сайце авіяперавозчыка.

Прыпыненне палётаў прадоўжана па наступных напрамках: Варшава — па 14 ліпеня; Вена, Вільнюс, Рыга, Талін — па 15 ліпеня; усе пункты Казахстана, Расіі, Грузіі, а таксама Ташкент — па 31 ліпеня.

Вярнуць грошы або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня.

Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтых пытаннях можна ў любы час да канца бягучага года. Не трэба рабіць гэта адразу цяпер, усе даныя білетаў захаваны ў сістэме, таму да авіяперавозчыка можна звярнуцца і пасля плануемай даты палёту, назваўшы нумар білета.

Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз.

Звязда, 5 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/24/54441
Текущая дата: 23.11.2024