Гэта прадугледжана пастановай ад 23 красавіка 2020 года нумар 12, якая афіцыйна апублікавана 6 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, суднаходства на Дняпры магчыма ад в. Ляўкі да п. Любеч (граніца з Украінай), на Бярэзіне - ад г. Беразіно да вусця ракі, на Нёмане ад в. Ябланава да граніцы з Літвой, на Мухаўцы - ад Брэста да Кобрына , на рацэ Сож - ад Слаўгарада да вусця.
Таксама ў пералік увайшлі Днепра-Бугскі канал - ад Кобрына да зліцця з ракой Піна, Аўгустоўскі канал - ад граніцы з Польшчай да вусця (зліццё з Нёманам), Мікашэвіцкі канал - ад вусця да рачнога порта Мікашэвічы.
На рацэ Піна для суднаходства адкрыты ўчасткі ад зліцця з Днепра-Бугскім каналам да Пінска, а таксама ад зліцця з Прыпяццю да знака "Забарона праходу". На Прыпяці суднаходства магчыма ад Пінска да граніцы з Украінай.
На Свіслачы адкрыты ўчастак ад МКАД да Канатнага завулка, на рацэ Гарынь - ад перакату Камора-2 да вусця, на Заходняй Дзвіне - ад в. Сураж да Полацкай гідраэлектрастанцыі. На Тураўскай Затоцы водным шляхам прызнаны ўчастак у горадзе Тураў ад уваходу ў затоку да прычала.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/25/53333
Текущая дата: 24.11.2024