Інфармацыя аб гэтым размешчана на анлайн-табло паветранай гавані.
У тэрмінале Е для грамадзян Беларусі і Расіі, якія прыбываюць з беларускай сталіцы, у пагранічнай зоне абсталяваны асобныя праходы, якія даюць магчымасць бесперашкодна праводзіць устаноўленыя фармальнасці: супрацоўнікам пагранічнай службы неабходна прад`явіць толькі пашпарт і пасадачны талон.
У тэрмінал F аэрапорта Шарамецева перанакіраваны ўсе рэйсы "Аэрафлота" і некаторых замежных кампаній, якія прыбываюць з непаспяховых адносна каранавіруса краін: Кітая, Рэспублікі Карэя, Ірана і Італіі. Пасажыры, якія прылятаюць з гэтых дзяржаў, праходзяць праз спецыяльна абсталяваныя ў тэрмінале F санітарныя пасты.
Вылет усіх рэйсаў у Мінск з Шарамецева па-ранейшаму ажыццяўляецца з тэрмінала D.
28 лютага 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
28 лютага 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/27/51889
Текущая дата: 24.11.2024