Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» папярэдзіла аб прыпыненні паслугі анлайн-рэгістрацыі на сайце



Паслуга анлайн-рэгістрацыі на сайце «Белавія» будзе часова недаступная, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Часовыя абмежаванні звязаныя з тэхнічнымі працамі па пераходзе авіякампаніі на новыя інфармацыйныя сістэмы. Таму аперацыя часова будзе недаступная на сайце «Белавія». Рэгістраваць на рэйсы будуць на стойках у аэрапорце.

Авіякампанія рэкамендуе пасажырам загадзя прыбываць у аэрапорт для праходжання перадпалётных працэдур. Пасажырам варта знаходзіцца на месцы ўжо за 2 гадзіны да вылету.

«Белавія» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-411/3/70825
Текущая дата: 09.05.2024